ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 снежня 2021, 12:29

"Думайце, як дапамагаць!" Лукашэнка патрабуе даць зялёнае святло айчынным вытворцам

Фота з архіва
Фота з архіва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ва ўмовах санкцыйнага процістаяння патрабуе аказваць максімальнае садзейнічанне айчынным вытворцам. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб процідзеянні санкцыйным мерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спакойнага жыцця за тое, што мы змагаемся за сваю зямлю і за права быць гаспадарамі на ёй, нам ніхто не абяцаў. Таму цяпер як ніколі нам трэба мабілізаваць усе рэсурсы - вытворчыя, тэхналагічныя, фінансавыя, інтэлектуальныя для таго, каб і народ, і непрыяцелі бачылі, што мы - дзяржава, якая адбылася", - падкрэсліў беларускі лідар.

Для гэтага ўраду, Нацыянальнаму банку, мясцовым уладам і парламентарыям трэба будзе выпрацаваць комплекс мер па падтрымцы і развіцці ўнутранага патэнцыялу, пашырэнні вытворчасці запатрабаваных тавараў і паслуг.

"Размова ідзе нават не аб дапамозе грашамі або асаблівымі льготамі. Часта трэба проста зняць застарэлыя бар'еры, перашкоды, нейкія непатрэбныя ўзгадненні і іншую мітусню, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Калі айчынны вытворца гатовы заняць унутраны рынак, дзе да гэтага гаспадарылі замежныя канкурэнты, трэба даць зялёнае святло такім ініцыятывам і на ўсіх узроўнях улады аказваць ім максімальнае садзейнічанне. Думайце, як дапамагаць такім ініцыятывам!"

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Адміністрацыі Прэзідэнта і кіраўнікам парламента трэба падрыхтаваць прапановы, каб перанесці ў гэты час цэнтр цяжару прыняцця рашэнняў на губернатараў. "Каб яны не бегалі па ўрадавых кабінетах і не звярталіся да Прэзідэнта за нейкімі лішнімі ўзгадненнямі. Я хацеў бы, каб вы гэта пачулі і рэалізавалі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хачу, каб мяне пачулі ўсе - ад старшыні сельвыканкама да прэм'ер-міністра, праваахоўных і кантралюючых органаў. Калі патрэбны дадатковыя паўнамоцтвы, у прыватнасці губернатарам, для хуткіх рашэнняў на месцах - уносьце прапановы неадкладна. У прынцыпе, гэта ваша справа. Кантроль будзе за канчатковымі вынікамі. Ёсць вынік - ёсць работа. Не - да пабачэння".

"Ідзе вайна. І цяпер не да паперак, не да нейкіх птушачак, гэтай палачна-птушачнай сістэмы", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі