ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2022, 14:23

"Дом будзе ў 10 разоў таннейшы". Лукашэнка прапанаваў схему вырашэння жыллёвага пытання ў вёсцы

Фота з архіва
Фота з архіва

18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў схему вырашэння жыллёвага пытання для работнікаў арганізацый у сельскай мясцовасці. Даручэнні прапрацаваць адпаведныя падыходы ва ўрадзе ён даў у час наведвання вытворчага кааператыва імя В.І. Крамко ў Гродзенскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як на тэрыторыі гаспадаркі вырашаецца жыллёвае пытанне. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на будаўніцтва арэнднага жылля. Апошнім часам адзначаецца рост цэн на піламатэрыялы, у той час як у Беларусі дастаткова гэтага рэсурсу. "Цяпер жыллё - дарагоўля страшэнная. Больш за ўсё падаражэў лес. І я так лячу над краінай - вакол лес, - адзначыў беларускі лідар. - Лесу мора. Часам мы не паспяваем яго перапрацаваць. А калі перапрацавалі, распілавалі на дошку (бервяно я забараніў вывозіць) і вывезлі за мяжу. А нашы людзі шалёныя грошы павінны плаціць за тое, каб дом пабудаваць - драўляны дом".

Аляксандр Лукашэнка даручыў прадумаць ва ўрадзе механізм, каб для жылля работнікаў такіх прадпрыемстваў выдзяляць лес па больш нізкім кошце. "У нас ёсць дрэва. Чаму вяскоўцам не прадаць танней гэты лес. І гэты дом будзе ў 10 разоў таннейшы. А далей ужо і чалавек будзе варушыцца, і кіраўнік. Але гэтыя дамы, калі мы льгатуем такім чынам, павінны быць арэнднымі. Яны ў яго (прадпрыемства. - Заўвага БЕЛТА) ва ўласнасці павінны быць. Таму што чалавек пабудуе бясплатна - і пайшоў. А можа, ільгатаваць і людзей, якія і не працуюць у сельскай гаспадарцы, але тут жывуць. Але ўжо не так, як тых сялян, - прапанаваў адзін з варыянтаў кіраўнік дзяржавы. - Інакш кажучы, трэба паглядзець, як патанніць лес для будаўніцтва жылых дамоў. Але пачынаць трэба з вёскі. І ўсё павінна быць празрыста. Агулам нельга нічога рабіць".

Кіраўнік дзяржавы таксама не выключыў, што праз пэўны час работы ў арганізацыі можна прадаставіць людзям права выкупу такіх дамоў, але ў першую чаргу трэба зменшыць кошт гэтага будаўніцтва. "Нам трэба патанніць гэта жыллё. Гэта непарадак, што мы маем лес, а людзі або плацяць шалёныя грошы... А калі высокая цана, усе хочуць, а пабудаваць не могуць. За зіму нам трэба прадумаць гэта пытанне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, каб утрымаць людзей у вёсцы, патрэбны добрая зарплата, умовы работы і жыллё.

"Зарплата будзе залежаць і ад чалавека", - заўважыў кіраўнік дзяржавы. Але галоўнае, упэўнены ён, трэба дапамагчы людзям з жыллём. Калі ўмовы работы яшчэ могуць быць рознымі, але чалавек павінен абавязкова прыйсці дамоў у нармальныя ўмовы. "Каб і памыцца... Добра, што ў нас не як у Германіі і Вялікабрытаніі, што эканомяць на туалетнай паперы і рэкамендуюць людзям душ не прымаць (два разы на тыдзень). Дзякуй богу, у нас гэтага хапае. А зарплата ўжо... Ну, людзям трэба сказаць: заробіце - усё ваша", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі