ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 студзеня 2022, 16:52

"Дэталёва разабралі сітуацыю". Лукашэнка пахваліў беларускіх журналістаў і палітолагаў

Фота з архіва
Фота з архіва

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі зрабіў шэраг заяў адносна сітуацыі ў Казахстане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Карыстаючыся выпадкам, традыцыйна, калі ўзнікае неабходнасць, некалькі слоў пра апошнія падзеі, якія так ці інакш звязаны з нашай краінай. Я пра падзеі ў Казахстане. Нашы журналісты малайцы. Наогул, часта мы іх хвалім у апошні час. Але яны дэталёва разабралі сітуацыю. Я назіраў па ўсіх каналах. Дзякуй нашым палітолагам, грамадскім дзеячам, лектарам і гэтак далей", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што няма чаго дадаць да таго, што ім было сказана дагэтуль, ды і не трэба дадаваць. "Я вас усіх папярэджваў у дэталях аб тым, што будзе. Вось яно і адбываецца. Але гэта яшчэ нават не сярэдзіна. Што нас чакае, мы ў многім не ведаем, але павінны быць гатовы да ўсяго. Вось такая парадаксальная сітуацыя: павінны быць гатовы да ўсяго, да чаго - самі часам не разумеем, не ведаем".

"Таму трэба, як у народзе кажуць, трымаць нос па ветры і адчуваць сітуацыю. І 2020-ы год, жнівень 2020-га, нас шмат чаму навучыў: не біць па хвастах і прадугадваць тое, што можа здарыцца", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі