Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 красавіка 2024, 12:21

Дэфіцыт рабочых і прэстыж інжынерных прафесій. Лукашэнка акрэсліў кола задач па кадрах у прамысловасці

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на вырашэнне кадравых праблем у прамысловасці. У прыватнасці, неабходна прыняць меры па ўстараненні дэфіцыту па рабочых спецыяльнасцях, а таксама падняць прэстыж інжынерных прафесій. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб стане і задачах развіцця прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё важна - інвестыцыі, тэхналогіі, дысцыпліна, якасць прадукцыі. Але важней за ўсё - кадры, кадры і яшчэ раз кадры. Высакакласны спецыяліст вырашыць любую праблему, невук загубіць справу. Аднак мы сёння вымушаны гаварыць не пра якасць падрыхтоўкі кадраў, а пра іх павальны дэфіцыт. Асабліва рабочых", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень у цэлым па краіне з 27 тыс. вакансій у апрацоўчай прамысловасці 85 працэнтаў (23 тыс.) прыпадае на рабочыя спецыяльнасці. Найбольш запатрабаваны слесары, вадзіцелі, станочнікі, зваршчыкі.

Напрыклад, у ААТ "МАЗ" некамплект работнікаў складае 13 працэнтаў, а ў ААТ "Мінскі маторны завод" назіраецца цякучка рабочых спецыяльнасцей: слесараў, токараў, мантажнікаў, электраманцёраў, шліфоўшчыкаў і фрэзероўшчыкаў. "Пры гэтым амаль упэўнены, што адміністрацыйна-кіраўніцкі персанал у вас раздуты. Напрыклад, на МТЗ толькі маркетынгавая служба 100 чалавек. А паўгадавы запас на складах дзяваць няма куды", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Размова ідзе аб тым, як павысіць матэрыяльную зацікаўленасць рабочых на прадпрыемствах і як іх кіраўніцтва мае намер вырашаць гэту праблему.

Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане звярнуў увагу на нявыкарыстаныя рэзервы. "Можа, ураду настаў час падумаць аб прыцягненні пайшоўшых - тых жа пенсіянераў. Сярод іх ёсць шмат актыўных, жадаючых працаваць людзей. Няхай не рванём на 30 тыс. чалавек, але мы знойдзем некалькі тысяч патрыятычна настроеных людзей, якіх можам паклікаць на вытворчасць. Яны з задавальненнем прыйдуць і будуць працаваць і вялікую карысць прыносіць яшчэ як настаўнікі. Трэба вырашыць, як іх зацікавіць, у тым ліку і матэрыяльна", - сказаў ён.

Таксама шмат сказана за апошнія гады аб замацаванні на месцах маладых спецыялістаў. "Змянілі мы негатыўную тэндэнцыю на гэтым фронце? Відаць, не. Больш таго, эксперты папярэджваюць, што растуць рызыкі страты кампетэнцый у галіне канструявання і распрацоўкі новых відаў прадукцыі. Чаму? Таму што на большасці прадпрыемстваў у аддзелах канструктараў і распрацовак мала маладых спецыялістаў, - канстатаваў Прэзідэнт. - А гэта ўжо пытанне не толькі да Мінпрама, але і да Мінадукацыі. Мала змяніць падыход да падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў рабочых і тэхнічных прафесій. Мы павінны па вопыце савецкага мінулага істотна падняць прэстыж інжынерных прафесій, павысіць статус тых людзей, чыімі рукамі і інтэлектам ствараюцца рэальныя матэрыяльныя каштоўнасці. Інакш усе нашы планы застануцца пустымі паперамі".

Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць на справе ўмацаваць звязку ўсіх узроўняў адукацыі - ад школы, ВНУ да прадпрыемства: "Варта працаваць па адзінай логіцы, на агульны вынік. Крытэрыем эфектыўнасці навучальных устаноў павінна быць тое, наколькі запатрабаваны іх выпускнікі, як растуць зарплаты маладых спецыялістаў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі