ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 чэрвеня 2022, 12:05

Даўгалецця, здароўя і новых твораў. Лукашэнка ўдастоіў Чаргінца звання народнага пісьменніка

Мікалай Чаргінец. Фота з архіва
Мікалай Чаргінец. Фота з архіва

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі чакаюць новых твораў аўтарства Мікалая Чаргінца. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным дзеячам розных сфер у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася БЕЛТА, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005-2022 гады) Мікалай Чаргінец стаў народным пісьменнікам Беларусі. Гэта ганаровае званне прысвоена яму ўказам кіраўніка дзяржавы 27 чэрвеня бягучага года.

Прэзідэнт у час урачыстай цырымоніі адзначыў, што пісьменнік - прадстаўнік яшчэ ваеннага пакалення, які да таго ж прайшоў Афганістан. Многія яго захапляючыя творы перакладзены на паўтара дзясятка моў і сталі асновай для мастацкіх фільмаў і спектакляў. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў пісьменніку за актыўную грамадзянскую пазіцыю, дзяржаўную і навуковую дзейнасць, за дапамогу маладым талентам у перыяд кіраўніцтва Саюзам пісьменнікаў. "Мікалай Іванавіч, вам ад усіх нас - самага вялікага даўгалецця, здароўя", - пажадаў беларускі лідар. Ён адзначыў, што чытачы чакаюць новых твораў аўтара, а прататыпамі галоўных герояў для іх могуць стаць тыя, хто сёння прысутнічае на цырымоніі. "Мы хацелі б убачыць і пачуць у бліжэйшы час вашых герояў. А яны ўсе - вакол вас. Выбірайце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі