ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2022, 15:12

Дамашняе варэнне, копія Слуцкага пояса і архіўныя здымкі. Якімі падарункамі абмяняліся Лукашэнка і Кажамяка

13 красавіка, Уладзівасток /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і губернатар Прыморскага края Алег Кажамяка пасля перагавораў ва Уладзівастоку абмяняліся падарункамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт перадаў губернатару карзіну з беларускімі прадуктамі, дамашнія загатоўкі, варэнне, напіткі. "Я, як звычайна, беларускага табе. На ўсялякі выпадак, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі спадабаецца, будзем завозіць".

"Але вось гэта - асаблівае, - прадэманстраваў кіраўнік дзяржавы копію Слуцкага пояса. - Думаю, табе ён спатрэбіцца на краі нашай Айчыны".

Алег Кажамяка прэзентаваў Аляксандру Лукашэнку карціну вядомага расійскага мастака, ураджэнца Прыморскага края Сяргея Чаркасава, збор твораў даследчыка Далёкага Усходу Расіі Уладзіміра Арсеньева і мясцовы сувенір - вялізную ракавінку "з шумам Японскага мора".

Кіраўніку дзяржавы таксама былі перададзены архіўныя фатаграфіі яго першага візіту ў Прымор'е ў 1998 годзе. Іх сабралі ў спецыяльны альбом. "Здорава, што знайшлі гэтыя фатаграфіі. Вельмі каштоўныя!" - заявіў Прэзідэнт.

Яшчэ адным унікальным падарункам стала старажытная сувенірная талерка з выявай пагранічнікаў. Яна была зроблена ў Беларусі амаль сто гадоў таму. "Гэта вам як чалавеку, які пачынаў сваю службу на граніцы", - сказаў губернатар.

Алег Кажамяка, як і кіраўнік беларускай дзяржавы, любіць хакей. Ёсць у яго і джэрсі беларускай дружыны з першым нумарам - у такой майцы выступае Аляксандр Лукашэнка. Таму пасля абмену падарункамі губернатар папрасіў Прэзідэнта пакінуць на ёй свой подпіс. Хакейную майку перададуць у музей каманды "Адмірал".

"Адмірал" гэты гадкі, часам мы яму прайграём, хоць вы і нядаўна стварылі каманду. Такія гадкія гэтыя хлопцы", - жартам заўважыў кіраўнік дзяржавы, але пажадаў клубу з Уладзівастока яркіх перамог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі