ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2022, 17:16

Чаму Лукашэнка на перагаворах з Сі Цзіньпінам быў у масцы з кітайскім сцягам?

15 верасня, Самарканд /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Самаркандзе на перагаворах са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам быў у масцы, на якой адлюстраваны сцяг Кітая, паведамляе БЕЛТА.

Як вядома, у Кітаі прытрымліваюцца строгіх проціэпідэмічных абмежаванняў. Краіна вядома сваёй палітыкай нулявой цярпімасці да COVID-19.

"Піневічу (кіраўніку Міністэрства аховы здароўя Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) не ўдавалася, а Сі змог. Па просьбе кітайскіх сяброў Першы надзеў маску", - напісаў Telegram-канал "Пул Першага".

Зрэшты, гэта не тлумачыла, чаму Прэзідэнт Беларусі ў масцы са сцягам Кітая. Аб прычынах праз некалькі мінут напісаў той жа рэсурс: "Спачатку на перагаворы з Сі Першы прыехаў са сваёй маскай. Але перад самай сустрэчай папрасіў кітайскую - на ёй сцяг. І яшчэ з дзясятак такіх Прэзідэнт папрасіў з сабой у Мінск. Д - давер!"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі