ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2022, 15:38

"Чакаю не рэвалюцыі, а перавароту". Лукашэнка запатрабаваў вельмі сур'ёзнай перабудовы сістэмы адукацыі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў правесці вельмі сур'ёзныя перабудовы ў сістэме адукацыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытанні забеспячэння законнасці і правапарадку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец у час нарады адзначыў, што цяпер у сістэме адукацыі на першае месца выходзяць пытанні выхавання. Асобна ён спыніўся на прымаемых мерах па прафілактыцы правапарушэнняў з удзелам непаўналетніх.

Андрэй Іванец
Андрэй Іванец

"Новы чалавек прыйшоў. Я чакаю ад вас перавароту там. Не рэвалюцыі, а перавароту. Вы чалавек, які ў жыцці зазнаў столькі, як ніхто іншы тут прысутны. І вы павінны быць адданым чалавекам сваёй краіны. Ад вас, ад нашых дзяцей усё пачынаецца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сваіх патрабаваннях да новых падручнікаў і дапаможнікаў, работы з кадрамі ў навучальных установах. "Павычышчайце гэтых разгільдзяеў, якія прыходзяць у школу, як да станка: прыйшоў, урок даў і пайшоў. Не. Трэба працаваць, як са мной працавалі настаўнікі, з ранку да ночы. І цанілі гэту работу. Бардак поўны, - раскрытыкаваў цяперашні стан спраў Прэзідэнт. - Мы - і Расія - выжывем толькі дзякуючы строгай дысцыпліне. У адваротным выпадку нас выкарыстаюць".

"Чакаю на працягу наступнага года вельмі сур'ёзнай перабудовы ў сістэме адукацыі і перш за ўсё ў школе. Вы ведаеце, што трэба рабіць. Вы ведаеце, якія дзеці павінны вырасці", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі