ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2022, 15:26

"Чаго прыехалі, пакуль яшчэ незразумела". Лукашэнка аб візіце еўрапейскіх лідараў ва Украіну

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў праведзены візіт еўрапейскіх лідараў ва Украіну. Адпаведныя заявы ён зрабіў у час размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што напярэдадні ў Кіеў прыязджалі вядучыя еўрапейскія лідары: "Шольц, Макрон, італьянскі прэм'ер-міністр. Чаго прыехалі? Пакуль яшчэ незразумела. Але Еўропе вайна таксама не патрэбна. Але, вы заўважылі, там не было паляка - яны ж круцяцца ўсюды. Там не было англічаніна. Там не было амерыканца. Што гэта такое - пытанне. Ці Еўропа сама вырашыла тут супакоіць сітуацыю і патушыць гэты пажар вайны, ці ж амерыканцы далі каманду: вы там едзьце, падтрымайце ўкраінцаў, Зяленскага і дайце зброю".

"Хутчэй за ўсё, другое. Таму што сёння ўжо прэзідэнт Францыі заявіў, што будуць пастаўляць самую сучасную зброю Украіне. Гэта значыць, там ідзе нейкая заварушка. У бліжэйшы час з Прэзідэнтам Расіі абмяркуем, што там адбываецца. Таму ніхто не можа сказаць, як там будуць развівацца падзеі. Вельмі шмат невядомага", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі