ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лістапада 2022, 13:49

Беларусь плануе ў 2022 годзе экспартаваць прадуктаў харчавання на $8 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Пухавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе ў 2022 годзе экспартаваць прадуктаў харчавання на $8 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі афіцыйнага запуску вытворчасці камбікармоў і амінакіслот БНБК у Пухавіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў гэтым годзе можам атрымаць толькі ад продажу прадуктаў харчавання $8 млрд. Я калі гавару прэзідэнтам роўнавялікіх дзяржаў, якія нафтай гандлююць, прыродным газам, што мы ад прадуктаў харчавання атрымаем 8 мільярдаў, яны ў гэта не вераць. Цяжкі момант, але час магчымасцей. Сяляне, перапрацоўшчыкі нашы гэтым скарысталіся. Гэтак жа, як вы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прадукцыя БНБК вельмі запатрабавана на знешніх рынках. "Памятаеце, я вельмі часта гаварыў, што санкцыі, крызісы - гэта цяжкі час для эканомікі, але гэта час магчымасцей. Вось вы якраз у гэты крызіс скарысталі магчымасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі