Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2024, 12:09

Беларусь і Расія разам праводзяць трэніроўку па задзейнічанні ядзернай зброі

Фота з архіва "Ваяр"
Фота з архіва "Ваяр"
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія разам праводзяць трэніроўку па задзейнічанні ядзернай зброі. Гэты факт пацвердзілі журналістам прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паколькі на тэрыторыі Беларусі размешчана нестратэгічная ядзерная зброя, мы на гэты раз прапанавалі нашым сябрам, саюзнікам, і Прэзідэнт Беларусі аб гэтым прасіў, прыняць удзел у адным з этапаў гэтага вучэння. Мы іх праводзім рэгулярна. На гэты раз яны праводзяцца ў тры этапы. На другім этапе беларускія калегі падключацца да нашых сумесных дзеянняў. Адпаведныя ўказанні міністэрствам абароны і генеральным штабам дадзены", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў сказанае калегам. "Першы этап мы правялі, можна сказаць, паасобку. Але намі было прынята ўчора рашэнне, каб мы сінхранізаваліся і праводзілі другі і трэці этапы разам. Уладзімір Уладзіміравіч правільна падкрэсліў: гэта не першы раз. У нас гэта трэцяя трэніроўка. У Расіі дзясяткі былі. Таму мы сінхранізуем. І генеральныя штабы пачалі ўжо выкананне", - сказаў ён.

"Таму нічога тут незвычайнага няма. Гэта планавая работа", - дадаў Уладзімір Пуцін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі