ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 жніўня 2022, 09:04

Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў "Зубраняці" для 105 дзяцей з Сірыі і Узбекістана

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь арганізуе для 80 дзяцей з Сірыі і 25 дзяцей з Узбекістана адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні бягучага года. На гэтыя мэты прадугледжана выдзяленне сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае распараджэнне 11 жніўня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У праграму знаходжання дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.

Запрашэнне дзяцей з Сірыі і Узбекістана будзе садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва з названымі краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы, папулярызацыі культуры і гісторыі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі