Сцяг Серада, 28 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2022, 19:12

Адобраны праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве пры абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў галіне абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам. Адпаведны ўказ нумар 406 кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Міністэрства энергетыкі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Гэтым праектам міжнароднага дагавора ўстанаўліваецца механізм увозу апрамененых цеплавыдзяляльных зборак ядзерных рэактараў у Расію для часовага тэхналагічнага захоўвання з далейшай перапрацоўкай, а таксама вяртання ў Беларусь радыеактыўных адходаў. Праектам пагаднення прадугледжаны гарантыі з боку Беларусі па прыёме радыеактыўных адходаў і гатоўнасці інфраструктуры, неабходнай для іх прыёму і бяспечнага абыходжання з імі.

Падпісанне пагаднення дасць магчымасць у выніку перапрацоўкі радыеактыўных адходаў знізіць іх аб'ём у параўнанні з прамым пахаваннем адпрацаванага паліва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі