Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2024, 18:00

Адкарэкціраваны правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ. Даведаліся, што змянілася для абітурыентаў

Фота з архіва
Фота з архіва
5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім карэкціруюцца Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Палажэнні ўказа накіраваны на павышэнне аб’ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў, упарадкаванне адбору на мэтавую падрыхтоўку, узмацненне канкурэнтнага складніка пры паступленні найбольш падрыхтаванай і матываванай моладзі.
 
У прыватнасці, указам змяняюцца тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне (плануецца, што яна будзе ажыццяўляцца 9-22 красавіка), прадугледжваецца магчымасць паступлення мэтавікоў па конкурсе сярод асобных арганізацый - заказчыкаў кадраў (у выпадку адсутнасці конкурсу па спецыяльнасці), а таксама ўвядзення для іх мінімальнага сярэдняга бала атэстата не меншага за 7 (акрамя найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей).

Пашыраюцца і сістэматызуюцца льготы для паступлення адораных і матываваных абітурыентаў на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці і ў рэгіянальныя ВНУ. Урад надзяляецца паўнамоцтвамі на вызначэнне пералікаў профільных класаў і спецыяльнасцей, на якія могуць паступаць выпускнікі такіх класаў на льготных умовах.

Указам прадугледжаны іншыя нормы, якія замацоўваюць паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі па рэгуляванні асобных пытанняў правядзення ўступнай кампаніі для забеспячэння роўных умоў і справядлівага конкурснага адбору пры паступленні ў ВНУ і каледжы.

Міністэрства адукацыі ў самыя кароткія тэрміны забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў указа. Будзе праведзена неабходная растлумачальная работа для абітурыентаў і іх бацькоў.
 
Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць удасканаленню нацыянальнай сістэмы адбору і падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй з улікам даручэнняў Прэзідэнта па забеспячэнні роўных умоў пры паступленні ў ВНУ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі