ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 12 жніўня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2020, 20:34

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Прэзідэнтам Арменіі

Фота з архіва
Фота з архіва

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Арменіі цёпла павіншаваў кіраўніка беларускай дзяржавы з надыходзячым Днём Незалежнасці.

Лідары краін абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных праектаў, абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі з пандэміяй. Армен Саркісян ацаніў беларускі вопыт, адзначыўшы, што краіна дастойна спраўляецца з выклікамі. У сваю чаргу Арменія пакуль яшчэ не выйшла на пік па захваральнасці.

Прэзідэнт Арменіі падзякаваў беларускаму боку за канструктыўнае ўзаемадзеянне з Паркам высокіх тэхналогій, адзначыўшы карыснасць набытага вопыту ў гэтай сферы.

Прэзідэнты таксама абмяняліся думкамі па палітычных пытаннях, з улікам выбарчай кампаніі ў Беларусі і неспакойнай палітычнай сітуацыі ў Арменіі.

Акрамя таго, Армен Саркісян выказаў удзячнасць за пазітыўнае рашэнне аб выдзяленні ўчастка для будаўніцтва армянскай царквы ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі