ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 25 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 снежня 2021, 09:01

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Аліевым

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева адбылася 25 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Аляксандр Лукашэнка асабіста павіншаваў Ільхама Аліева з 60-гадовым юбілеем. Падзякаваў за дружалюбную падтрымку на саміце Усходняга партнёрства", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Ільхам Аліеў праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі на тэрыторыі Нагорнага Карабаха і ходзе аднаўлення гэтых зямель.

Таксама кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-азербайджанскіх адносін і дамовіліся аб прадаўжэнні размовы на маючым адбыцца саміце ў Санкт-Пецярбургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі