ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2022, 16:35

"Ад ваенна-стратэгічных да зямных". Лукашэнка расказаў пра мноства сумесных праектаў з Расіяй

Фота з архіва
Фота з архіва

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць запускаць новыя сумесныя праекты з Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў адкрытага ўрока на тэму "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сумесных праектаў з Расіяй мноства: пачынаючы ад ваенна-стратэгічных і заканчваючы звычайнымі, зямнымі. Будаўніцтва беларускіх партоў пад Санкт-Пецярбургам і ў Мурманску, напрыклад, і ў іншых месцах, сумесныя праекты па імпартазамяшчэнні - вялізныя, вось цяпер прыкладна пад $2 млрд Расія выдзяляе нам на гэтыя сумесныя праекты, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму праектаў будзе процьма".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь прадоўжыць умацоўваць адносіны са сваім асноўным стратэгічным партнёрам - братэрскай Расіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі