ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 кастрычніка 2022, 09:31

"Абсалютна адэкватны, здаровы, спартыўна падцягнуты чалавек". Лукашэнка пра Пуціна ў інтэрв'ю NBC

У час інтэрв'ю
У час інтэрв'ю

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка ў інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі NBC адказаў на пытанне, як цяпер развіваюцца яго адносіны з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА.

"Калі гаварыць пра нашы асабістыя адносіны з Прэзідэнтам Пуціным, ну, яны не заўсёды былі бязвоблачнымі. Вы ведаеце, што мы і спрачаліся, і сварыліся часам. Але як самыя блізкія сябры і надзейныя партнёры. Як я аднойчы сказаў, такога ўзроўню ўзаемаадносін, як паміж прэзідэнтамі Беларусі і Расіі, няма ні ў каго. Гэта па-першае. Па-другое, апошнім часам нашы адносіны толькі ўзмацніліся, умацаваліся. Мы абсалютна давяраем адзін аднаму. Таму праблем практычна няма ў зносінах", - расказаў беларускі лідар.

Журналіст NBC таксама папрасіў кіраўніка беларускай дзяржавы апісаць цяперашні стан Уладзіміра Пуціна - тое, аб чым ён думае. "Гэта не тое, што вы думаеце на Захадзе і ў ЗША. Абсалютна адэкватны, здаровы, спартыўна падцягнуты чалавек. Як вы гэта бачыце знешне. Абсалютна адэкватны чалавек", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі