ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 13:54

"А да каго яшчэ? Гэта ўжо своеасаблівая палітычная традыцыя". Лукашэнка аб дапамозе грамадзянам

У час семінара-нарады
У час семінара-нарады

10 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Да работы са зваротамі грамадзян далучаны ўсе без выключэння дзяржаўныя структуры і арганізацыі Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што там, дзе механізмы ўзаемадзеяння ўлады і насельніцтва, своечасовага інфармавання людзей даюць збой, узнікае тэма зваротаў грамадзян: "Людзі ідуць да вас па дапамогу, абарону пастаянна. А да каго яшчэ? Гэта ўжо своеасаблівая палітычная традыцыя. Вы ведаеце, што да работы са зваротамі грамадзян далучаны ўсе без выключэння дзяржаўныя структуры і арганізацыі Беларусі. Штодзённа сотні, тысячы нашых людзей адчыняюць дзверы дзяржаўных кабінетаў рознага ўзроўню, звяртаюцца па тэлефоне, пішуць у сацыяльных сетках, мэсэнджарах".

Прэзідэнт канстатаваў, што ў апошнія гады колькасць зваротаў ва ўсе дзяржорганы зніжаецца. Адпрацавана сістэма комплекснага вывучэння найбольш вострых праблем. Ёсць прыклады прыняцця агульнага рэгулюючага рашэння на самым высокім узроўні. Адно з іх датычыцца тэмы самавольных пабудоў і зямельных "войнаў". "Гэта ўсё ў бліжэйшы час перадаецца ўніз - старшыням сельскіх Саветаў і райвыканкамаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі некаторы час таму абагульнілі ўсе звароты пасля нарады на ўзроўні Прэзідэнта і выйшлі на дапаўненні і змяненні Кодэкса аб зямлі. "Шмат пра гэта гаварылі. У кодэкс унясуць змяненні, і будзем у большай колькасці працэдуры гэтыя апускаць на месцы. Не трэба ўсё рэгуляваць з цэнтра, ад Прэзідэнта", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у цэлым рэйтынг праблем, з якімі людзі ідуць да органаў улады, застаецца стабільным. Гэта пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі (амаль 20 працэнтаў у агульным аб'ёме зваротаў грамадзян); архітэктуры і будаўніцтва, землеўпарадкавання і землекарыстання (11 працэнтаў); працы і сацыяльнай абароны (амаль 10 працэнтаў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі