ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 чэрвеня 2021, 11:28

У СНД распрацоўваецца праект заявы па супрацоўніцтве ў сферы барацьбы з допінгам у спорце

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У СНД распрацоўваецца праект заявы членаў Савета па фізічнай культуры і спорце па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з допінгам у спорце. Дакумент быў разгледжаны 17 чэрвеня на пасяджэнні спецыяльнай рабочай групы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі прынялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД.

Ініцыятарам прыняцця заявы стаў расійскі бок, у тым ліку на аснове вынікаў сустрэчы з надзвычайнымі і паўнамоцнымі пасламі дзяржаў СНД у Расіі, праведзенай у Міністэрстве спорту Расіі 16 лютага 2021 года.

Падчас сустрэчы эксперты дапрацавалі і ўзгаднілі праект заявы. Было вырашана накіраваць матэрыялы пасяджэння членам Савета па фізічнай культуры і спорце, у тым ліку для разгляду праекта заявы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі