ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 верасня 2020, 13:28

У АДКБ ініцыююць змяненне заканадаўства для процідзеяння гераізацыі нацызму

Сяргей Рачкоў
Сяргей Рачкоў

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У АДКБ ініцыююць змяненне заканадаўства дзяржаў-членаў для процідзеяння гераізацыі нацызму. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў перад пасяджэннем секцыі "Беларусь і Расія: пашырэнне сумесных намаганняў па процідзеянні гераізацыі нацызму на міжнародных пляцоўках" на палях VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем абмеркаваць з расійскімі калегамі ўзмацненне нашых агульных дзеянняў і мер у міжнародных арганізацыях па процідзеянні гераізацыі нацызму, заканатворчыя ініцыятывы і магчымасці. На жаль, у год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы вымушаны адзначыць, што некаторыя дзяржавы, палітыкі, гісторыкі спрабуюць перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны. Гэта недапушчальна і неправамерна", - сказаў Сяргей Рачкоў.

Закон "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб процідзеянні экстрэмізму" ўступіў у сілу з 1 лютага 2020 года. У ім вызначаны паняцці "нацызм" і "нацысцкая сімволіка". Прадугледжаны таксама папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія крыміналізуюць рэабілітацыю нацызму і прапаганду нацысцкай сімволікі. Беларусь - адзіная краіна АДКБ, дзе гэтыя пытанні вызначаны на заканадаўчым узроўні. "Будзем прапаноўваць, каб краіны АДКБ уключылі такія ж навацыі ў свае заканадаўствы", - адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі.

Праектам рэкамендацый па выніках пасяджэння секцыі прадугледжана ініцыяванне замацавання ў заканадаўстве дзяржаў - членаў АДКБ азначэння паняцця "нацызм", а таксама ўключэння ў кодэксы такіх складоў правапарушэнняў, як "рэабілітацыя нацызму" і "прапаганда нацысцкай сімволікі".

"Нашы краіны агульнымі намаганнямі не дапусцяць перапісвання гісторыі, замоўчвання фактаў, якія прывялі да гібелі мільёнаў нашых грамадзян", - падкрэсліў Сяргей Рачкоў.

VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 28-29 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі. Ён прысвечаны тэме "Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязей народаў Беларусі і Расіі". Арганізаваны пяць секцый па некалькіх тэматычных напрамках: парламенцкае супрацоўніцтва, сумесныя эканамічныя праекты, подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, процідзеянне гераізацыі нацызму, павышэнне актыўнасці вясковай моладзі. Пройдуць таксама сумеснае пасяджэнне дзелавых саветаў Беларусі і Расіі і экспертная сесія высокага ўзроўню на тэму "Адукацыя як аснова гістарычнай памяці і далейшага інтэграцыйнага развіцця Саюза Беларусі і Расіі".

Пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва, выканання дакументаў, прынятых на папярэдніх форумах, развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін разгледзяць на пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Цэнтральнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне, на якім будуць падведзены вынікі работы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты падагульняючы дакумент.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі