ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 студзеня 2023, 09:01

Сустрэча прэм'ер-міністраў краін ЕАЭС пройдзе ў Алматы 2-3 лютага

Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнту
Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнту

26 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сустрэча прэм'ер-міністраў краін Еўразійскага эканамічнага саюза пройдзе 2 і 3 лютага ў Алматы (Казахстан). Аб гэтым на брыфінгу па выніках пасяджэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое прайшло ў Маскве з удзелам віцэ-прэм'ера Беларусі Ігара Петрышэнкі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зацверджаны парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбудзецца 2-3 лютага ў Алматы. Праекты дакументаў, якія будуць прадстаўлены кіраўнікам урадаў, разгледзеў Савет ЕЭК. У парадку дня - макраэканамічная сітуацыя ў дзяржавах ЕАЭС і прапановы па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця; правілы доступу да паслуг па міждзяржаўнай перадачы электраэнергіі ў рамках агульнага рынку; ход рэалізацыі сумеснага праекта "Еўразійскі аграэкспрэс"; змяненні ў палажэнне аб распрацоўцы, фінансаванні і рэалізацыі міждзяржаўных праграм і праектаў у прамысловай сферы і іншыя пытанні", - расказала Ія Малкіна.

Плануецца, што ў Алматы кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС таксама прымуць удзел у пленарнай сесіі форуму DigitalAlmaty "Лічбавае партнёрства ў новай рэальнасці". На палях Міжурадавага савета запланаваны і іншыя мерапрыемствы. У прыватнасці, 1 лютага пройдзе выязное пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па дзяржзакупках пры Калегіі ЕЭК. Плануецца абмеркаваць пытанні раўнапраўнага доступу да дзяржзакупак вытворцаў і пастаўшчыкоў з краін пяцёркі, узаемнага прызнання банкаўскіх гарантый і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі