ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 верасня 2020, 18:59

Рэзалюцыя Сейма Літвы па пытаннях бяспекі БелАЭС мае палітычны характар - Мінэнерга

Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзалюцыя Сейма Літвы па пытаннях бяспекі БелАЭС з'яўляецца чарговай спробай умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і садзейнічае росту напружанасці ў міждзяржаўных адносінах. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства энергетыкі Беларусі, апублікаванай у афіцыйным Telegram-канале ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Дакумент мае палітычны характар, - падкрэсліваецца ў заяве. - Пытанні бяспекі Беларускай АЭС сталі для пэўных палітычных сіл Літвы прадметам пастаянных спекуляцый, магчымасцю "зарабіць балы" дзеля ўласных інтарэсаў. Для гэтага фарміруецца вобраз Беларусі як крыніцы пагрозы ядзернай бяспецы ў Еўропе".

У Мінэнерга лічаць, што большасць прэтэнзій літоўскага боку, у тым ліку тэзісы рэзалюцыі, грунтуюцца на домыслах, не маюць пад сабой абгрунтаваных аргументаў, а ў асобных выпадках змяшчаюць недакладную інфармацыю. "У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца аб загрузцы ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара першага энергаблока БелАЭС без адпаведнага дазволу рэгулюючага органа, нейкіх незаконных работах і безадказным развіцці ядзернай энергетыкі, што не адпавядае рэчаіснасці, - адзначаецца ў заяве Мінэнерга. - Мы разлічваем, што міжнародная супольнасць можа аб'ектыўна ацаніць сітуацыю і не будзе прымаць пад увагу такія, відавочна палітызаваныя, не пацверджаныя фактамі ацэнкі літоўскага боку".

Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з усімі неабходнымі патрабаваннямі бяспекі. Гэта не раз пацверджана місіямі МАГАТЭ, ацэнкамі іншых аўтарытэтных міжнародных арганізацый, з якімі Беларусь супрацоўнічае на пастаяннай аснове, канстатавалі ў Мінэнерга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі