ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 кастрычніка 2021, 13:06

Рачкоў: на Беларусь і іншыя краіны АДКБ ідзе гібрыднае наступленне

Фота Савета Рэспублікі
Фота Савета Рэспублікі

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларусь і іншыя дзяржавы Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ідзе гібрыднае наступленне. Аб гэтым карэспандэнту заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.

Напярэдадні ён выступіў на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па АДКБ па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве па тэме звароту беларускіх дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі да сусветнай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі. Таксама ён падзяліўся меркаваннем аб першачарговых задачах Парламенцкай асамблеі АДКБ у сучасных умовах.

Парламентарый расказаў: Беларусь, уступаючы ў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы, без сумнення, рабіла гэта свядома. Патэнцыял арганізацыі значны. І стварэнне Парламенцкай асамблеі АДКБ важна і сімвалічна, паколькі яе задача якраз палітычная работа: падтрымка тых мэт і задач, якія рэалізуе АДКБ як рэгіянальная абарончая арганізацыя. Сяргей Рачкоў падкрэсліў, што Беларусь удзельнічае ў рабоце як АДКБ у цэлым, так і яе Парламенцкай асамблеі. Актыўна працуе ў камісіях па АДКБ, у прыватнасці ў Пастаяннай камісіі па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве.

"Сённяшняя палітычная сітуацыя вакол нашых дзяржаў няпростая. Мы бачым, што ідзе наступленне. Гібрыднае, вераломнае наступленне як на Рэспубліку Беларусь, так і на іншыя дзяржавы арганізацыі. Гэта не толькі эканамічны націск, але і палітычны, дыпламатычны. Таму мы павінны актыўна працаваць у міжнародных арганізацыях, паслядоўна даводзіць сваю пазіцыю на ўсіх пляцоўках: і міжнародных, і міжпарламенцкіх. Быць такой пляцоўкай - адна з задач па АДКБ. Цяпер мы пачынаем замацоўваць юрыдычна яшчэ адзін вельмі важны напрамак дзейнасці асамблеі - маніторынг выбараў у дзяржавах арганізацыі", - сказаў сенатар.

Сяргей Рачкоў адзначыў: работа ўжо актыўна вядзецца. Цяпер вельмі важна замацаваць вынікі, падвесці метадалагічную базу пад гэту дзейнасць. Парламентарыі павінны нарошчваць намаганні менавіта ў палітычнай сферы - па падтрымцы парадку дня АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі