Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 лютага 2023, 13:50

Рачкоў: Беларусь прыняла старшынства ў АДКБ у перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін

2 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь прыняла старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін. Аб гэтым заявіў старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы жывём і працуем у вельмі складаных умовах санкцыйнага націску, які аказваецца Захадам на Беларусь і Расію, - сказаў Сяргей Рачкоў у Маскве на пашыраным пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі з удзелам парламентарыяў Парламенцкай асамблеі АДКБ. - Беларусь прыняла старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін. Трэба адзначыць беспрэцэдэнтнае абвастрэнне ваенна-палітычнай абстаноўкі на еўразійскім кантыненце, далейшую палярызацыю падыходаў да пытання аб новым сусветным парадку. Узмацняецца націск у адносінах да Беларусі і Расіі".

"Крызіс архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі непасрэдным чынам датычыцца АДКБ, якая зведвае ўздзеянне разнапланавых выклікаў і пагроз", - канстатаваў Сяргей Рачкоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі сумесныя дзеянні Беларусі і Расіі ў галіне знешняй палітыкі, ролю парламентарыяў ва ўмацаванні міру, стабільнасці, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Сяргей Рачкоў прадставіў інфармацыю аб прыярытэтах і аб актуальных задачах старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ. Быў таксама разгледжаны праект пагаднення паміж Парламенцкай асамблеяй АДКБ і Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі аб прадастаўленні Парламенцкаму сходу Саюза Беларусі і Расіі статусу партнёра Парламенцкай асамблеі АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі