ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 чэрвеня 2020, 12:32

Прэм'ер-міністр Венгрыі пра візіт у Беларусь: я прыехаў са шчырым намерам наладзіць супрацоўніцтва

Віктар Орбан і Аляксандр Лукашэнка
Віктар Орбан і Аляксандр Лукашэнка

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што прыехаў у Мінск са шчырым намерам наладзіць супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, і выказаў надзею, што яго візіт стане значным крокам у развіцці двухбаковых адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Орбан падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць наведаць Мінск. "Для мяне вялікі гонар, што я магу быць першым прэм'ер-міністрам Венгрыі, які робіць афіцыйны візіт у Беларусь", - сказаў ён.

Кіраўнік урада таксама растлумачыў прычыны выбару менавіта Беларусі ў якасці краіны для візіту пасля працяглай адсутнасці замежных паездак: "Калі я задумаўся пра свае замежныя паездкі пасля пандэміі, куды паехаць упершыню, я падумаў: паедзем туды, куды даўно абяцалі. Гэтым візітам мы вам абавязаны ўжо даўно. Такім чынам, я па многіх прычынах магу радавацца, што я тут".

Ён таксама нагадаў аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Стамбуле. "Там нам пашчасціла пагаварыць, таму ў мяне ёсць прыемныя асабістыя ўспаміны", - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, паміж Беларуссю і Венгрыяй няма неўрэгуляваных спрэчак. "Я не бачу ніякіх палітычных сутыкненняў. Мы не помнім, каб Беларусь калі-небудзь непаважліва аднеслася да Венгрыі, і не помнім такога, каб мы вам не аддалі даніну павагі. Інакш кажучы, у прынцыпе ўсё добра, але, на жаль, вы маеце рацыю, што мы вельмі мала з гэтага пачарпнулі. Нашы палітычныя кантакты недастаткова цесныя. Мы мала размаўляем адзін з адным, і аб'ём эканамічнага супрацоўніцтва таксама невялікі", - заўважыў прэм'ер-міністр.

Віктар Орбан падкрэсліў, што Беларусь - развітая краіна, асабліва ў сферах прамысловасці. Ён таксама адзначыў дасягненні ў галіне культуры, спорту. "Я вельмі спадзяюся, што сустрэча стане значным крокам наперад (у напрамку развіцця адносін. - Заўвага БЕЛТА). Я прыехаў са шчырым намерам аб супрацоўніцтве", - сказаў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі