ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 жніўня 2022, 20:03

Пасол Беларусі Дзмітрый Крутой уручыў копіі даверчых грамат намесніку кіраўніка МЗС Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Расіі Аляксандру Панкіну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. "Абмеркавана ўзаемадзеянне ў сферы саюзнага будаўніцтва, інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы і бягучая міжнародная праблематыка, - праінфармавалі ў МЗС. - Бакі пацвердзілі ўзаемную цікавасць да далейшага ўмацавання беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва, рэалізацыі інтэграцыйных рашэнняў вышэйшых органаў Саюзнай дзяржавы і далейшай знешнепалітычнай каардынацыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі