ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 чэрвеня 2023, 15:44

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў кастрычніку ў Бішкеку

Сяргей Лебедзеў
Сяргей Лебедзеў

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў плануецца правесці 27 кастрычніка 2023 года ў Бішкеку. Аб гэтым паведаміў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў на пасяджэнні ў Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Па прапанове Кыргызскай Рэспублікі чарговае пасяджэнне Савета краўнікоў урадаў СНД вырашана правесці ў горадзе Бішкеку 27 кастрычніка 2023 года", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

На сённяшнім пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД удзельнікі разгледзелі пытанні, уключаныя ў парадак дня, і прынялі 17 дакументаў. У прыватнасці, кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі і падпісалі пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый. Таксама прыняты канцэпцыя і комплекс мер па развіцці прамысловай кааперацыі ў СНД на перыяд да 2030 года. Кіраўнікі ўрадаў падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні пры абмене данымі маніторынгу радыяцыйнай абстаноўкі. Акрамя таго, быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне процідзеяння махлярству (фроду) на сетках электрасувязі і іншыя значныя дакументы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі