ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 верасня 2020, 15:46

МЗС Беларусі заклікае як мага хутчэй спыніць кровапраліцце ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь глыбока занепакоена рэзкай эскалацыяй абстаноўкі і актыўнымі баявымі дзеяннямі з прымяненнем цяжкіх відаў узбраенняў і авіяцыі ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў зоне канфлікту.

"Не толькі заклікаем, але і шчыра просім абодвух важных для нас партнёраў - Азербайджан і Арменію - спыніць баявыя дзеянні, адмовіцца да прымянення зброі і знайсці спосабы мірнага ўрэгулявання сітуацыі, у тым ліку ў рамках Мінскай групы АБСЕ. Пацвярджаем гатоўнасць аказаць любое неабходнае садзейнічанне ў развіцці дыялогу бакоў у гэтым і іншых прымальных для іх фарматах", - гаворыцца ў заяве.

"Галоўнае сёння - як мага хутчэй спыніць кровапраліцце і пазбегнуць новых ахвяр. Чалавечыя жыцці бясцэнныя, таму вельмі важна прыкласці ўсе намаганні для захавання міру і спакою ў рэгіёне", - падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі