ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 12 жніўня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 ліпеня 2020, 19:59

Макей: шлях Беларусі да сваёй незалежнасці быў нялёгкім

Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

3 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Шлях Беларусі да сваёй незалежнасці быў нялёгкім. Гэта адзначыў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

"Думаю, для любога грамадзяніна Беларусі незалежнасць значыць многа, калі ён на самай справе сапраўдны грамадзянін сваёй краіны, калі ён перажывае за сваю краіну і жадае яе развіцця, - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - Так, у нас у мінулым цяжкі шлях - беларуская зямля сапраўды шматпакутная. Мы столькі выпакутавалі ў розных войнах і помнім, як у мінулым нават не мелі права называцца беларусамі, нас называлі "тутэйшымі".

"Таму давялося прайсці вельмі вялікі, доўгі шлях, які быў усеяны не толькі ружамі, але і цернямі. Шлях для таго, каб, як гаварыў вядомы класік, "людзьмі звацца". Сёння мы жывём у незалежнай дзяржаве, - сказаў кіраўнік МЗС. - Хоць, на мой погляд, мы яшчэ ў пачатку станаўлення сапраўднай незалежнасці дзяржавы. Як бачыце, столькі з розных бакоў выклікаў для нашай дзяржавы".

"Для таго каб забяспечыць поўную незалежнасць, нам, кожнаму з нас, вядома ж, трэба прыкласці яшчэ вельмі шмат намаганняў. У тым ліку і нам, дыпламатам, адстойваючы інтарэсы нашай краіны на знешнепалітычнай арэне, пашыраючы знешнеэканамічныя інтарэсы, спрабуючы выруліць у гэтым турбулентным свеце канфрантацыі і вывесці нашу краіну, наш карабель у спакойнае мора, - падкрэсліў міністр. - Я думаю, што кожны дыпламат, кожны супрацоўнік Міністэрства замежных спраў разумее гэта".

"Мы гатовы зрабіць усё, каб умацоўваць і ў далейшым незалежнасць Беларусі", - заявіў міністр замежных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі