ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 верасня 2021, 09:01

Макей абмеркаваў з в'етнамскім калегам рэалізацыю сумесных праектаў у сферы прамкааперацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 23 верасня ў Нью-Ёрку правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС В'етнама Буй Тхань Шонам, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Адзначаецца, што сустрэча была адкрытай і канструктыўнай. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў у сферы прамысловай кааперацыі.

Як паведамлялася БЕЛТА, Уладзімір Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У праграме візіту - выступленне на агульнапалітычнай дыскусіі 76-й сесіі Генасамблеі ААН, саміце ААН па харчовых сістэмах, удзел у міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам.

Таксама на палях Генасамблеі запланаваны двухбаковыя сустрэчы з калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі