ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2022, 12:43

Макей аб адносінах з Літвой: дыялог паміж суседзямі неабходны

Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Літвы падкрэсліў неабходнасць дыялогу паміж краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, нягледзячы на разыходжанне поглядаў, існуюць дакладныя агульныя прынцыпы, па якіх развіваюцца адносіны паміж краінамі. Беларусь і Літва доўгі час жылі ў адных дзяржавах, маюць сумесную гісторыю, шмат агульнага, і гэта важна не страціць.

"Тое, што вы прыехалі, - гэта добры знак, добры сігнал. Гэта сведчыць аб тым, што ёсць пэўная частка літоўскага грамадства, дзе існуе разуменне таго, што дыялог паміж суседзямі неабходны", - падкрэсліў міністр. Уладзімір Макей заявіў, што гэты прынцып заўсёды складаў аснову дзяржаўнай знешняй палітыкі.

"Не сакрэт, што нашы адносіны не заўсёды былі бясхмарнымі. Былі і праблемныя, і пазітыўныя моманты. Гэта датычыцца і нашай мінулай гісторыі. Але мы не лічым, што гэта падстава прыпыняць або разрываць кантракты", - перакананы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што Беларусь зацікаўлена мець добрыя адносіны з Літвой. У ранейшыя гады міждзяржаўнае супрацоўніцтва развівалася паступальна, бакі абменьваліся ўзаемнымі візітамі, спакойна вырашалі ўзнікаючыя праблемы. "Мы зацікаўлены ў тым, каб такое паступальнае развіццё існавала і ў далейшым у нашых адносінах", - падкрэсліў міністр.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі