ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 чэрвеня 2021, 12:09

Лаўроў праінфармаваў Беларусь і іншыя краіны СНД аб выніках расійска-амерыканскага саміту

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў праінфармаваў напярэдадні міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і краіны СНД аб выніках праведзенага ў Жэневе расійска-амерыканскага саміту. Аб гэтым Сяргей Лаўроў паведаміў сёння ў Маскве на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка расійскага МЗС, напярэдадні на сустрэчы ў вузкім складзе Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмеркавалі ключавыя задачы, якія пастаўлены прэзідэнтамі дзвюх краін перад знешнепалітычнымі ведамствамі. "У нас, як я разумею, ёсць агульнае бачанне, як рухацца па ўсіх напрамках, уключаючы інтэграцыйныя пытанні, уключаючы знешнепалітычную каардынацыю ў вельмі няпростай абстаноўцы ў сённяшнім свеце", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Ён таксама адзначыў, што напярэдадні адбылася сустрэча, у якой удзельнічалі кіраўнікі МЗС дзвюх краін і паслы краін СНД у Расіі. "Абмеркавалі ключавыя пытанні, выклалі нашы ацэнкі саміту, які адбыўся пазаўчора ў Жэневе паміж прэзідэнтамі Пуціным і Байдэнам", - адзначыў кіраўнік МЗС Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі