ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 студзеня 2022, 16:09

Лаўроў канстатаваў сур'ёзныя поспехі ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў канстатаваў сур'ёзныя поспехі ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым ён сказаў, выступаючы сёння ў Дзярждуме РФ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сур'ёзныя поспехі ў справе інтэграцыйнага будаўніцтва дасягнуты і па лініі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, - сказаў Сяргей Лаўроў. - Гэта работа ідзе літаральна ў штодзённым рэжыме".

Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства канстатаваў: праводзячы шматвектарную палітыку, з пачатку 2000-х гадоў Расія не зацыкліваецца выключна на заходнім напрамку, адкуль, паводле яго слоў, апошнія гады зыходзяць у асноўным пагрозы і выклікі. "Цэнтр сусветнай палітыкі і эканомікі перамясціўся з Еўраатлантыкі ў Еўразію", - адзначыў ён.

Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што сёння нарошчваецца інтэграцыя ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, пашыраюцца яго знешнія сувязі. "Гэта работа каардынуецца з планамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у адпаведных галінах, уключаючы пытанні лібералізацыі гандлю", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі