ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 снежня 2022, 15:50

Крутой: ужо рэалізавана 55 працэнтаў запланаванага 28 саюзнымі праграмамі, падпісаны важнейшыя пагадненні

Дзмітрый Крутой. Фота з архіва
Дзмітрый Крутой. Фота з архіва

7 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія ўжо рэалізавалі 55 працэнтаў запланаванага 28 саюзнымі праграмамі, бакамі падпісаны важнейшыя пагадненні. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой на медыяфоруме "Беларусь - Расія: раўнапраўны саюз, агульная гісторыя, сумесная будучыня", прысвечаным 23-й гадавіне падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сучасным этапе ключавы імпульс развіцця нашай інтэграцыі - гэта прыняцце ў мінулым годзе дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета нумар 6, які зацвердзіў асноўныя напрамкі нашай работы на трохгадовы перыяд 2021-2023 гадоў і 28 саюзных праграм, - сказаў Дзмітрый Крутой. - Гэта беспрэцэдэнтны па глыбіні інтэграцыйны пакет дакмуентаў, у першую чаргу галіновага ўзаемадзеяння, ён ахапіў практычна ўсе сферы з акцэнтам на эканамічным складніку. Мы павінны пабудаваць аб'яднаныя рынкі, выбудаваць адзіную палітыку ў гэтых сферах, выпрацаваць уніфікаваныя або гарманізаваныя правілы ў залежнасці ад саюзнай праграмы".

"Развіццё падзей бягучага года даказала правільнасць і своечасовасць прынятых кіраўнікамі дзяржаў рашэнняў, - падкрэсліў ён. - На сённяшні дзень па той адзінай сістэме маніторынгу, якая створана нашымі міністэрствамі эканомік, рэалізавана ўжо 55 працэнтаў усіх мерапрыемстваў з гэтых 28 саюзных праграм".

"Падпісаны шэраг сістэмных дакументаў, - адзначыў пасол. - Па гэтым годзе я, напэўна, назаву дагавор у мытнай сферы, дагавор па ўскосных падатках, міжурадавае пагадненне аб прызнанні тэхналагічных аперацый у машынабудаванні і дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне мікраэлектронікі. Вы памятаеце, што гэтыя дзве сферы - мікраэлектроніка і станкабудаванне - нашымі прэзідэнтамі былі выдзелены як асабліва ключавыя на бягучым этапе".

"У хуткім часе мы чакаем, што пачне працаваць міждзяржаўны цэнтр нашых мытных службаў па аналізе і маніторынгу ўсіх таварных патокаў", - дадаў Дзмітрый Крутой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі