ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 чэрвеня 2023, 17:48

Генконсульства Беларусі ў Хашыміне і Клуб в'етнамскіх прадпрыемстваў дамовіліся аб супрацоўніцтве

Фота vietnam.mfa.gov.by
Фота vietnam.mfa.gov.by

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Генеральным консульстве Беларусі ў в'етнамскім горадзе Хашымін 8 чэрвеня адбылася сустрэча генеральнага консула нашай краіны Руслана Варанкова з прэзідэнтам Клуба в'етнамскіх прадпрыемстваў Фанам Ліенам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі аптымальныя фарматы прыцягнення Клуба в'етнамскіх прадпрыемстваў да падтрымання інтарэсаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання ў В'етнаме. Адбыўся таксама абмен думкамі аб бягучым стане рынку В'етнама. Акрамя таго, былі намечаны сумесныя планы ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.

У Генеральным консульстве Беларусі звярнулі ўвагу, што асноўнай мэтай створанага ў 2020 годзе клуба з'яўляецца садзейнічанне ўстанаўленню кантактаў паміж дзелавымі коламі як унутры В'етнама, так і з партнёрамі за мяжой. Цяпер у склад клуба ўваходзіць больш за 12 тыс. членаў і сектаральных асацыяцый. Яго галаўны офіс знаходзіцца ў горадзе Хашымін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі