ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 кастрычніка 2021, 12:39

Гайдукевіч: канстытуцыйны рэферэндум - эвалюцыйны шлях развіцця палітычнай сістэмы Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэферэндум па змяненні Канстытуцыі - гэта эвалюцыйны шлях развіцця палітычнай сістэмы Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.

"Асноўнай палітычнай падзеяй, якая чакаецца ў краіне, стане рэферэндум па змяненні Канстытуцыі Беларусі. 20 кастрычніка на пасяджэнні Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта Ліберальна-дэмакратычнай партыі з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных структур прынята рашэнне аб поўнамаштабным удзеле партыі ў маючай адбыцца падзеі. Мы прымем удзел як у фарміраванні адпаведных камісій, так і цалкам правядзём работу па папулярызацыі і максімальным уключэнні ў гэты працэс нашых грамадзян, - адзначыў дэпутат. - Мы ўпэўнены, што рэферэндум - гэта эвалюцыйны шлях развіцця палітычнай сістэмы Беларусі, альтэрнатывы яму няма".

Таксама, паводле слоў Алега Гайдукевіча, на пасяджэнні прынята рашэнне аб правядзенн Форуму патрыятычных сіл у падтрымку маючага адбыцца рэферэндуму. "Мы пакажам, што беларускі народ адзіны ў сваім жаданні - мірна і эвалюцыйна развіваць сваю краіну. Форум патрыятычных сіл пройдзе ў студзені 2022 года з удзелам больш як 1000 дэлегатаў з усёй краіны. Месцам правядзення стане

Палац Рэспублікі або "Прэзідэнт-атэль", - расказаў парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі