ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 ліпеня 2021, 15:17

Беларускія дэпутаты не будуць скарачаць кантакты з парламентамі заходніх дзяржаў - Савіных

Андрэй Савіных. Фота з архіва
Андрэй Савіных. Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты не будуць скарачаць кантакты з парламентамі заходніх дзяржаў, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

Сёння адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў, на якім таксама разгледжаны міжпарламенцкія кантакты на другое паўгоддзе.

"Мы плануем пашыраць наш дыялог з усімі групамі па сувязях з парламентамі замежных краін. Мы не будзем скарачаць кантакты і з парламентамі заходніх дзяржаў. Але, несумненна, будзем перш за ўсё накіроўваць намаганні на ўзаемадзеянне з тымі калегамі, якія гатовы нас чуць, успрымаць, гатовы абмяркоўваць рэальную сітуацыю ў Беларусі і нашу пазіцыю", - сказаў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, дэпутаты таксама плануюць пашырыць кантакты з апазіцыйнымі партыямі, якія знаходзяцца ў парламентах заходніх дзяржаў, але пры гэтым не падзяляюць пазіцыю кіруючых партый адносна Беларусі. "Паводле нашых даных, падтрымка такіх партый па розных краінах складае ад 10 да 30 працэнтаў. Гэта сведчыць як мінімум аб тым, што дзясяткі мільёнаў чалавек не падзяляюць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага саюза ў адносінах да нашай краіны. Мы таксама будзем узмацняць работу і па іншых напрамках, у якіх парламент можа дабавіць пэўную выніковасць да традыцыйных напрамкаў узаемадзеяння. Перш за ўсё размова ідзе, вядома ж, пра ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі і навуковага супрацоўніцтва", - адзначыў парламентарый.

Андрэй Савіных дадаў: "Сёння мы бачым, што еўрапейскія структуры не гатовы да канструктыўнай ацэнкі рэальных падзей. Іх пазіцыя палітызавана і пазбаўлена рацыянальнасці і нават разважлівасці. Адзін з прынцыпаў знешняй палітыкі Беларусі - весці дыялог, чаго б нам гэта ні каштавала. Мы будзем прадаўжаць, разлічваючы, што рана ці позна разважлівасць і прынцыпы мірнага суседскага ўзаемадзеяння перамогуць нават у гэтых няпростых умовах".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі