Сцяг Панядзелак, 27 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 сакавіка 2024, 12:14

Алейнік: заходнікі дайшлі да нелегітымнай транспартнай і фінансавай блакады Беларусі

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў адносінах Беларусі з заходнімі партнёрамі ў 2023 годзе прадказальна прадоўжыла пагаршацца. Заходнікі ўжо даходзяць да нелегітымнай транспартнай і фінансавай блакады нашай краіны. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на калегіі МЗС, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу знешнепалітычнага ведамства.
"Сітуацыя на заходнім напрамку ў 2023 годзе прадказальна прадоўжыла пагаршацца. Прытым падкрэслю - выключна рукамі і намаганнямі нашых контрпартнёраў. Мы ініцыятыўна не робім ніводнага недружалюбнага або агрэсіўнага кроку, прымаем толькі меры ў адказ і дэкларуем гатоўнасць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу. Мы не саромеемся гэтага і гаворым праўду. У гэтым таксама наша сіла", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
"Заходнікі ж даходзяць да нелегітымнай транспартнай і фінансавай блакады нашай краіны, - прадоўжыў ён. - Адвольна прымяняюць нават уласнае санкцыйнае заканадаўства. "Кашмараць" свой бізнес, дэзынфармуюць сваё насельніцтва, груба парушаюць міжнароднае гандлёвае права. Пры гэтым разумеюць, што ўсё гэта ідзе на шкоду сваім жа інтарэсам".
Аднак у Беларусі ўжо адзначаюць асобныя прыкметы працверажэння ва ўсё большай колькасці апанентаў з заходніх краін. "Прадоўжым гэту лінію, - запэўніў Сяргей Алейнік. - Адначасова будзем жорстка дабівацца аднаўлення свабоднага руху жыццёва важных тавараў, перш за ўсё гуманітарных. Прадоўжым даводзіць людзям на Захадзе праўду аб дзеяннях іх палітыкаў, якія ідуць уразрэз з нацыянальнымі інтарэсамі. Бачым, што запыт на гэта ў іх няўхільна расце".-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі