Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 мая 2024, 15:11

Алейнік прыбыў у Астану для ўдзелу ў пасяджэнні СМЗС ШАС

Сяргей Алейнік. Фота з архіва
Сяргей Алейнік. Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік прыбыў у Астану для ўдзелу ў пасяджэнні СМЗС ШАС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Беларусь плануе стаць паўнапраўным членам арганізацыі ў ліпені бягучага года, аднак з улікам насычанасці міжнароднага парадку дня міністры замежных спраў краін-членаў палічылі магчымым ужо цяпер запрасіць свайго калегу на мерапрыемства ў папярэднім парадку", - праінфармавалі ў МЗС.

Графікам работы запланаваны ўдзел і выступленне беларускай дэлегацыі ў ходзе пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін - членаў ШАС, калектыўная сустрэча з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, а таксама шэраг двухбаковых перагавораў і мерапрыемстваў у рамках праграмы СМЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі