
24 сакавіка ў Брэсце правялі вучэбна-метадычны семінар па грамадзянскай абароне і тактыка-спецыяльныя вучэнні па выкананні аварыйна-выратавальных работ. Падраздзяленні ратавальнікаў адпрацавалі тры эпізоды ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Яны ўзаемадзейнічалі з газавай службай, супрацоўнікамі міліцыі і медыцынскімі работнікамі. У канцы вучэнняў ратавальнікі-альпіністы прадэманстравалі эпізод выратавання пацярпелага са шматпавярховага будынка, у якім адбылося надзвычайнае здарэнне.
На здымку: у час вучэнняў.