
У БДУ адкрыўся Цэнтр робататэхнікі і штучнага інтэлекту. Стварэнне цэнтра абумоўлена ўзрастаючай патрэбнасцю ў шматпрофільных ІТ-спецыялістах, якія валодаюць кампетэнцыямі ў сферы робататэхнікі і штучнага інтэлекту. Інавацыйны цэнтр стане міждысцыплінарнай пляцоўкай для навучання будучых праграмістаў, матэматыкаў, біёлагаў, фізікаў, хімікаў і юрыстаў. Для студэнтаў распрацаваны спецкурс, у рамках якога яны атрымаюць кампетэнцыі, неабходныя для будучай прафесіі ва ўмовах лічбавай трансфармацыі. На лекцыйных, практычных і лабараторных занятках навучэнцы змогуць вывучаць асновы гэтага напрамку, падыходы да мадэлявання ўстройстваў на базе сучасных праграмных платформ і тэхнічных рашэнняў.
На здымку: падчас адкрыцця Цэнтра робататэхнікі і штучнага інтэлекту ў БДУ.