ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:05 21 кастрычніка 2021

Новы турыстычны кластар ствараюць у трох раёнах Брэсцкай вобласці

Новы турыстычны кластар ствараюць у трох раёнах Брэсцкай вобласці

Праект "Ландшафтна арыентаванае развіццё сельскіх тэрыторый даліны ракі Ясельда пры ўдзеле мясцовага насельніцтва" рэалізуецца ў Брэсцкай вобласці і аб'ядноўвае Бярозаўскі, Драгічынскі і Іванаўскі раёны. Ключавая роля адведзена заказніку "Спораўскі". Заяўнікам праекта выступіў Бярозаўскі райвыканкам, а партнёрамі - мясцовы экалагічны фонд "Заказнікі Брэсцкай вобласці", мясцовы фонд развіцця сельскіх тэрыторый і рэспубліканскі біялагічны заказнік "Спораўскі". Праект стартаваў у канцы 2019 года, фінансуецца Еўрапейскім саюзам і разлічаны на тры гады.

Аграсядзіба "Запаведнае" стала партнёрам заяўкі Стрыгінскага сельвыканкама "Прымяненне экатэхналогій у агратурызме", якая перамагла ў першым конкурсе мясцовых ініцыятыў развіцця. Цяпер у сядзібе для гасцей будуюцца два домікі з панарамнымі вокнамі.

На здымку: наваколле заказніка "Спораўскі".

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі