
Навуковы супрацоўнік Кацярына Кобец больш за 10 гадоў працуе ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Разам з калегамі яна вывучае законы функцыянавання жывых арганізмаў на генным узроўні і шукае адказы на пытанні, як развіваюцца захворванні, дае магчымасць падабраць індывідуальную тэрапію пры хваробах, пазбегнуўшы пабочных эфектаў. Асаблівую цікавасць у Кацярыны выклікае тэма спадчыннай схільнасці чалавека да аднаго з самых распаўсюджаных захворванняў стагоддзя - астэапарозу.
На здымку: Кацярына Кобец.