
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя прэміі і дыпломы акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выбраных у снежні 2021 года. Урачыстая цырымонія адбылася 25 студзеня ў Палацы Незалежнасці.
На здымку: дыплом члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук уручаны прафесару кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі БДУ Мікалаю Паклонскаму.