
Чыноўнікі высокага ўзроўню сабраліся 1 снежня на выязным пасяджэнні калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта па пытаннях рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Месцам правядзення калегіі быў выбраны Мінскі аўтамабільны завод. Удзельнікі мерапрыемства наведалі Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С. Высоцкага, азнаёміліся з выстаўкай тэхнікі, пабывалі ў спецыялізаваных класах каледжа, паразмаўлялі з маладымі рабочымі, інжынерна-тэхнічнымі работнікамі, спецыялістамі завода.
На здымку: кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас размовы з маладымі працаўнікамі МАЗа.