ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 22 красавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
20 жніўня 2020, 11:31
Міхаіл Орда

Любое прыпыненне работы прадпрыемства - эканамічныя страты

Міхаіл Орда
Міхаіл Орда
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Любое прыпыненне работы прадпрыемства - эканамічныя страты. Такое меркаванне журналістам выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

"Любое прыпыненне работы - гэта эканамічныя страты. У гэтай сітуацыі для нас, як для прадстаўнікоў працоўных калектываў, самае важнае - своечасовая выплата заработнай платы. Калі прадпрыемства не працуе, то яно не выпускае прадукцыю, а значыць, не зарабляе. Да таго ж можна страціць рынкі, якія заваёўваліся такой працай. Трэба разумець, што цяпер большасць людзей жыве на зарплату, а няма зарплаты - няма на што схадзіць у магазін, аплаціць камунальныя паслугі. Мы перакананы: прадпрыемствы павінны працаваць. Нават калі работнікі хочуць выказаць сваю пазіцыю, адно другому не перашкаджае", - сказаў Міхаіл Орда.

Прафсаюзы заўсёды выступаюць за дыялог. "Адзіны правільны шлях вырашэння любых пытанняў - стол перагавораў. Мы ініцыявалі пляцоўкі дыялогу на прадпрыемствах. Яны пачалі працаваць ужо. Мы туды запрасілі і наймальнікаў, і эканамістаў, і работнікаў з рознымі пунктамі гледжання. Прыходзьце, вырашайце, абмяркоўвайце. Ёсць і іншая пляцоўка - Нацыянальны савет па працоўных і сацыяльных пытаннях. Рэгламентам савета вызначана: калі бакі аб чымсьці дамовіліся, то гэта абавязкова да выканання. На гэтай пляцоўцы першы бок - прафсаюзы, другі - наймальнікі, трэці - урад. І для таго каб разабрацца па шэрагу актуальных, вострых пытанняў, мы прапанавалі ўсім бакам сацыяльнага партнёрства ў бліжэйшы час правесці пасяджэнне Нацыянальнага савета", - адзначыў старшыня ФПБ.

Што датычыцца прадпрыемстваў, то Міхаіл Орда падкрэсліў: сёння прафсаюзы просяць наймальнікаў пакуль не прымяняць такія меры, як звальненне. "Але я сёння разумею і наймальнікаў. У мяне была размова з кіраўнікамі шэрага прадпрыемстваў, і яны гавораць: калі пад пагрозу будзе пастаўлена работа прадпрыемства, будуць страчаны рынкі збыту, калі будуць парушацца тэхналагічныя працэсы, гэта паўплывае на якасць канечнай прадукцыі, наймальнікі пачнуць дзейнічаць у адпаведнасці з заканадаўствам. Прыпыненне работы - гэта і нявыплата падаткаў. А гэта пенсіі, гэта медыцына, гэта адукацыя. Гэта тыя сацыяльныя аспекты, без якіх не можа жыць краіна", - дадаў ён.

Міхаіл Орда падкрэсліў, што прафсаюзы падтрымліваюць сацыяльна-арыентаваную палітыку дзяржавы. "У нас няма мэт толькі палітычных, у нас мэты адпавядаюць нашай рабоце і тым задачам, якія мы вырашаем. Калі мы гаворым аб працоўных калектывах, то галоўнае для нас - гэта заработная плата, яе своечасовая выплата, умовы працы, занятасць, пытанні павышэння кваліфікацыі і перанавучання людзей. Таму што якраз ад гэтага залежыць узровень заработнай платы і ўзровень дастатку. Гэта тое кола пытанняў, над якімі мы працуем штодзень. Усе гэтыя напрамкі дзейнасці адлюстраваны ў статуце, нашых мэтах і задачах", - заявіў ён.

Старшыня ФПБ дадаў, што прафсаюзам зразумелы і блізкі курс Прэзідэнта, накіраваны на падтрымку працоўных калектываў. "Сотні прадпрыемстваў сёння перааснашчаны і мадэрнізаваны. Тыя, дзе ўстарэла абсталяванне або тэхналогіі, атрымалі новае жыццё. Але яны не закрываліся. І на гэтых прадпрыемствах сёння іншая заработная плата, іншыя ўмовы працы. Гэта прафсаюзы задавольвае? Безумоўна. І гэта мы падтрымліваем", - сказаў ён на заканчэнне.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі