Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 красавіка 2024, 12:25

VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад

VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад Усебеларускі народны сход (УНС) - вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь.

На УНС ускладзены важнейшыя функцыі: вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечваць непарушнасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў, грамадзянскую згоду.

Першае пасяджэнне VII УНС пройдзе 24-25 красавіка 2024 г. у г. Мінску.

Склад УНС:

дэлегаты, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя слаі і групы грамадства. Гранічная колькасць - 1200 чалавек.

Дэлегатамі з'яўляюцца:

- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў у сувязі з заканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе альбо датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі;

- прадстаўнікі заканадаўчай улады: дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі;

- прадстаўнікі выканаўчай улады: прэм'ер-міністр, яго намеснікі, іншыя члены Саўміна, старшыні абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх выканкамаў;

- прадстаўнікі судовай улады: старшыня і яго намеснік, суддзі Канстытуцыйнага Суда; старшыня, яго намеснікі і суддзі Вярхоўнага Суда;

- прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў;

- прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Склад дэлегатаў VII УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў

усяго - 350 чалавек:
- 290 дэлегатаў абрана ад Саветаў дэпутатаў першаснага, базавага, абласнога ўзроўню;

- 60 дэлегатаў - дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Склад дэлегатаў VII УНС ад грамадзянскай супольнасці

усяго - 400 чалавек:
- па 80 дэлегатаў абрана ад аб'яднання "Белая Русь", Беларускага саюза жанчын, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Дэлегат прымае ўдзел у рабоце УНС без адрыву ад працоўнай (службовай) дзейнасці.

Тэрмін паўнамоцтваў УНС - пяць гадоў.

З гісторыі УНС

Усебеларускі народны сход праводзіцца ў Беларусі з 1996 г. Рашэнні УНС мелі рэкамендацыйны характар.

Папраўкі ў Канстытуцыю, прынятыя па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 г., замацавалі асаблівы канстытуцыйны статус УНС. Рашэнні сходу з'яўляюцца абавязковымі для выканання.

Крыніцы: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2023 г. №248-З, ЦВК Рэспублікі Беларусь.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі