ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 кастрычніка 2021, 09:07

У Беларусь без візы

У Беларусь без візы

Прыехаць у Беларусь без візы на тэрмін не больш за 30 сутак, уключаючы дні прылёту і вылету, могуць грамадзяне 76 дзяржаў.

Умова - прыбыццё і вылет праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, аэрапорты Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва (не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі).

Пры сабе неабходна мець:

пашпарт;

страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра (можна аформіць пасля прылёту);

грошы - не менш як 2 базавыя велічыні (адна БВ - Br29) на кожны дзень знаходжання.

Бязвізавы рэжым распаўсюджваецца на грамадзян наступных дзяржаў:

1. Аўстралійскі Саюз.

2. Аўстрыйская Рэспубліка.

3. Княства Андора.

4. Антыгуа і Барбуда.

5. Барбадос.

6. Каралеўства Бахрэйн.

7. Каралеўства Бельгія.

8. Рэспубліка Балгарыя.

9. Боснія і Герцагавіна.

10. Рэспубліка Вануату.

11. Дзяржава-горад Ватыкан.

12. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

13. Венгрыя.

14. Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам*.

15. Рэспубліка Гаіці*.

16. Рэспубліка Гамбія*.

17. Федэратыўная Рэспубліка Германія.

18. Грэчаская Рэспубліка.

19. Каралеўства Данія.

20. Садружнасць Дамінікі.

21. Арабская Рэспубліка Егіпет*.

22. Рэспубліка Індыя*.

23. Рэспубліка Інданезія.

24. Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства*.

25. Ісламская Рэспубліка Іран*.

26. Ірландыя.

27. Рэспубліка Ісландыя.

28. Каралеўства Іспанія.

29. Італьянская Рэспубліка.

30. Канада.

31. Рэспубліка Кіпр.

32. Рэспубліка Карэя.

33. Дзяржава Кувейт.

34. Латвійская Рэспубліка**.

35. Ліванская Рэспубліка*.

36. Літоўская Рэспубліка.

37. Княства Ліхтэнштэйн.

38. Вялікае Герцагства Люксембург.

39. Рэспубліка Паўночная Македонія.

40. Малайзія.

41. Рэспубліка Мальта.

42. Мексіканскія Злучаныя Штаты.

43. Федэратыўныя Штаты Мікранезіі.

44. Княства Манака.

45. Рэспубліка Намібія*.

46. Каралеўства Нідэрландаў.

47. Рэспубліка Нікарагуа.

48. Новая Зеландыя.

49. Каралеўства Нарвегія.

50. Султанат Аман.

51. Ісламская Рэспубліка Пакістан*

52. Рэспубліка Панама.

53. Рэспубліка Перу.

54. Рэспубліка Польшча.

55. Партугальская Рэспубліка.

56. Румынія.

57. Незалежная Дзяржава Самоа*.

58. Рэспубліка Сан-Марына.

59. Каралеўства Саудаўская Аравія.

60. Рэспубліка Сейшэльскія Астравы.

61. Сент-Вінсент і Грэнадзіны.

62. Рэспубліка Сінгапур.

63. Славацкая Рэспубліка.

64. Рэспубліка Славенія.

65. Усходняя Рэспубліка Уругвай.

66. Фінляндская Рэспубліка.

67. Французская Рэспубліка.

68. Рэспубліка Харватыя.

69. Чэшская Рэспубліка.

70. Рэспубліка Чылі.

71. Швейцарская Канфедэрацыя.

72. Каралеўства Швецыя.

73. Рэспубліка Эль-Сальвадор.

74. Эстонская Рэспубліка***.

75. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка*

76. Японія.

* Пры наяўнасці ў дзеючым дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў - удзельніц Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на тэрыторыю дзяржавы - члена Еўрапейскага саюза або дзяржавы - удзельніцы Шэнгенскай зоны, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх даты вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, аэрапортаў Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва.

** У тым ліку асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі.

*** У тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы.

Пры знаходжанні ў Беларусі больш за 10 сутак замежным грамадзянам неабходна зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання альбо на сайце адзінага партала электронных паслуг (portal.gov.by).

Крыніца: МЗС Беларусі.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі