ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 ліпеня 2021, 15:11

Цеплавы ўдар: прыкметы і першая дапамога

Цеплавы ўдар: прыкметы і першая дапамога

Цеплавы ўдар - перагрэў арганізма пры ўздзеянні на цела чалавека павышанай тэмпературы, ва ўмовах вільготнасці, абязводжвання і парушэння працэсу тэрмарэгуляцыі арганізма.

Сімптомы і прыкметы:

- высокая тэмпература цела (40 градусаў і вышэй),

- смага,

- адсутнасць потавыдзялення*,

- пачырваненне скуры,

- пачашчанае дыханне,

- павышэнне частаты сардэчных скарачэнняў,

- пульсіруючы галаўны боль,

- радзей пры цеплавым удары ўзнікаюць сутаргі, галюцынацыі і страта прытомнасці.

Першая дапамога пры цеплавым удары:

- неадкладна выклікаць хуткую дапамогу,

- зайсці ў халаднаватае кандыцыяніраванае памяшканне,

- зняць цеснае адзенне і абутак,

- прыняць халаднаваты душ або ванну,

- выпіць 1 л вады з дабаўленнем 2 чайных лыжак солі.

Меры прафілактыкі:

- насіць галаўныя ўборы і лёгкае адзенне з натуральных матэрыялаў (лён, бавоўна),

- піць больш вадкасці,

- выключыць ужыванне алкагольных напіткаў і напіткаў з высокай колькасцю кафеіну ў саставе,

- пазбягаць цяжкай фізічнай нагрузкі,

- не знаходзіцца ў спыненай машыне на сонцы больш за 10 хвілін,

- не дазваляць дзецям гуляць у гарачае надвор'е пад адкрытым сонцам.

*Пры цеплавым удары, выкліканым гарачым надвор'ем, скура становіцца гарачай і сухой навобмацак. Пры цеплавым удары, выкліканым напружанай фізічнай работай, скура звычайна мокрая і ліпкая.

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі